Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-тысяча-дзевяцьсот

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Тысяча дзевяцьсот...

Прысвячаецца Янку Юхнаўцу

Немінучасці — натхнёны
ход.
Крочыць Новы, неўнікнёны
год.

Час плыве, шле з дальных рэйдаў
блік,
піша ў небе белай крэйдай
лік.

Крэсліць: тысяча і дзевяць
сот…
З пражытога ймкне у неведзь
стод.

Рэшту лікаў затуляе
ён,
а на першых свой стаўляе
плён.

Гэта — дзён мінулых выхрыст
«V»,
а на доле злы антыхрыст —
«гаў!»

«V» паказвае атомам
шлях,
на антыхрыста стагромам —
бах!..

I зляцеў з маіх павекаў
сон.
Бачу: спомірснаму веку —
скон.

Велікома йдзе ўва ўсеведзь
год,
Новы — тысяча і дзевяць
сот…

1946

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-тысяча-дзевяцьсот.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki