~~META: title = Алесь Салавей — Тысяча дзевяцьсот... &keywords = Салавей, тысяча, дзевяцьсот &abstract = Чытаць верш Алеся Салаўя "Тысяча дзевяцьсот..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Тысяча дзевяцьсот... ====== //Прысвячаецца Янку Юхнаўцу//\\ \\ Немінучасці — натхнёны\\ ход.\\ Крочыць Новы, неўнікнёны\\ год.\\ \\ Час плыве, шле з дальных рэйдаў\\ блік,\\ піша ў небе белай крэйдай\\ лік.\\ \\ Крэсліць: тысяча і дзевяць\\ сот...\\ З пражытога ймкне у неведзь\\ стод.\\ \\ Рэшту лікаў затуляе\\ ён,\\ а на першых свой стаўляе\\ плён.\\ \\ Гэта — дзён мінулых выхрыст\\ «V»,\\ а на доле злы антыхрыст —\\ «гаў!»\\ \\ «V» паказвае атомам\\ шлях,\\ на антыхрыста стагромам —\\ бах!..\\ \\ I зляцеў з маіх павекаў\\ сон.\\ Бачу: спомірснаму веку —\\ скон.\\ \\ Велікома йдзе ўва ўсеведзь\\ год,\\ Новы — тысяча і дзевяць\\ сот...\\ \\ 1946 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]]