~~META: title = Алесь Салавей — Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...) &keywords = край, палотнаў, садоў, белых, найдаражэй &abstract = Чытаць Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...) Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...) ====== Ты мне за ўсё найдаражэй,\\ о, край садоў, палотнаў белых!\\ Ты макаў цвет, клёк ніваў спелых,\\ ты мне за ўсё найдаражэй.\\ Нішто раслінам не бліжэй\\ вясны й пітва крыніц брынелых, –\\ ты мне за ўсё найдаражэй,\\ о, край садоў, палотнаў белых!\\ \\ 17.02.1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]