Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-спі

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Спі...

Ты адзін — усё-усенькае:
радасць, мукаў забыццё.
Немаўлё маё маленькае,
найсвятлейшае жыццё.

Спі, мой сынку… Аргенцінаю
не злякае сябра-сон,
нешчасліваю гадзінаю
над табой не дзынкне ён.

Гаварыць пачнеш — часінкай той
зможаш праўду сна ўяўляць.
Кажны рух твой новы, сынку мой,
будзе родным прамаўляць;

не ўсміхнецца ні Бразіліі,
ні Алясцы, ні Канго…
Станьце ж, станьце, сны, ідыліяй
непадкупнага, свайго.

Не крануць хай слыху ценькага
словы: Перу, Парагвай,
і няхай у снох маленькага
ажыве бацькоўскі край.

1946
На чужыне

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki