~~META: title = Алесь Салавей — Спі... &keywords = Салавей, спі &abstract = Чвтаць верш "Спі..." Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Спі... ====== Ты адзін — усё-усенькае:\\ радасць, мукаў забыццё.\\ Немаўлё маё маленькае,\\ найсвятлейшае жыццё.\\ \\ Спі, мой сынку... Аргенцінаю\\ не злякае сябра-сон,\\ нешчасліваю гадзінаю\\ над табой не дзынкне ён.\\ \\ Гаварыць пачнеш — часінкай той\\ зможаш праўду сна ўяўляць.\\ Кажны рух твой новы, сынку мой,\\ будзе родным прамаўляць;\\ \\ не ўсміхнецца ні Бразіліі,\\ ні Алясцы, ні Канго...\\ Станьце ж, станьце, сны, ідыліяй\\ непадкупнага, свайго.\\ \\ Не крануць хай слыху ценькага\\ словы: Перу, Парагвай,\\ і няхай у снох маленькага\\ ажыве бацькоўскі край.\\ \\ 1946\\ //На чужыне// ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]]