~~META: title = Алесь Салавей — Санет &keywords = спакой, горад &abstract = Чытаць "Санет" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Санет ====== Здаецца, ўрэшце я знайшоў спакой,\\ хоць на кароткі час пакінуў горад.\\ Забраўся ў цішу. Неба нада мной –\\ прытулак сонцу ўдзень, а ўночы – зорам;\\ \\ салоны вецер ветліцца з травой,\\ гамоніць воддаль водгульнае мора.\\ Скажы, хіба ў чароўнасці такой\\ хто-небудзь можа бачыць сум і гора?\\ \\ А паспрабуй – і волю думкам дай:\\ міжволі ўспомніш звон бароў гуллівых,\\ найзалацейшы скарб на спелых нівах...\\ \\ Гляджу задумліва на шызы небакрай, –\\ які б я быў удзячны і шчаслівы,\\ каб гэта быў мой сэрцу блізкі край!\\ \\ 25.07.1943, Дзынтары, Рыжская затока ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]