~~META: title = Алесь Салавей — Рандо &keywords = агонь &abstract = Чытаць "Рандо" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Рандо ====== Агонь гарыць. I цемры лонь\\ яго ў абоймы ўзяць не ў стане.\\ Нат неба сіняга аблонь\\ пунсуе, бы ў зіхценні рання.\\ Падкіну дроў. Хай цьмы супонь\\ рве ноч. Хай блізіцца світанне,\\ збудзіўшы дрэмнай шыры сонь, –\\ не згасне ў парасьным саяне\\ агонь.\\ \\ Калі жыцця дні да змяркання\\ ідуць і срэбрам беляць скронь –\\ ты йшчэ не згас. Пакуль дыханне\\ бадзёрыць кроў – рукі далонь\\ ў сардэчным чуе трапятанні\\ агонь.\\ \\ 27.08.1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]]