~~META: title = Алесь Салавей — Раманс (Няма нідзе...) &keywords = Салавей, раманс, вачэй &abstract = Чытаць "Раманс" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Раманс (Няма нідзе...) ====== Няма нідзе\\ блакітных васількоў —\\ такіх, што ў нас — няма нідзе.\\ I ўноч, і ўдзень\\ яны — трывога сноў:\\ я на чужыне не знайшоў\\ такіх нідзе.\\ \\ Тваіх вачэй\\ блакіт, о квецік мой,\\ о любая, за ўсё сіней\\ блакіт вачэй...\\ Сябруе сум са мной,\\ бо не знайсці ў зямлі чужой\\ такіх вачэй.\\ \\ 22.10.1943. Рыга ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]]