~~META: title = Алесь Салавей — Паэт &keywords = паэт, укладае &abstract = Чытаць "Паэт" верш Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Паэт ====== Хто церпіць больш за ўсіх? Хто зносіць шмат? Хіба, адзін паэт!\\ Не гэтак лёгка Музы найвялікшы дар яму даецца.\\ У слова кажнае, у кажны свой радок, што пойдзе ў свет,\\ ён укладае жар душы, ён укладае часткі сэрца.\\ \\ I я – хай не паэт, хай толькі той, хто піша так, не ў толк,\\ калі-ж, ахоплены натхненнем, я бяру асадку ў рукі,\\ перш, чым пісаць, я адчуваю ўсё, што дзеецца вакол, –\\ і радасць чэрпаю заўжды да дна, а разам з ёю – мукі.\\ \\ 1. 7. 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]]