~~META: title = Алесь Салавей — Пад шэлесты лісця &keywords = Салавей, лісце, шэлест &abstract = Чытаць верш Алеся Салаўя "Пад шэлесты лісця" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Пад шэлесты лісця ====== Пад шэлесты лісця, пад ліпавы шум\\ прылёг я спачынуць душою.\\ Віхрацца, нітуюцца прывіды дум,\\ і сэрца не знае спакою.\\ \\ Лятуць мае думкі ў бязмежную даль,\\ бы хвалямі гнаныя чоўны.\\ То ў сэрца закрадзецца кволая жаль,\\ то крыўдаю злосць яго пройме.\\ \\ Здаецца, ляцеў бы магутным арлом,\\ каб толькі арліныя крылы,\\ імкнуўся б, маячыў туды напралом,\\ дзе жыцці кладуцца ў магілы.\\ \\ Я кінуў бы гнеўны праўдзівы свой кліч\\ пакрыўджаным злыднямі людзям:\\ «Даволі прад ворагам гнуцца нам ніц,\\ змагацца за іх больш не будзем!»\\ \\ Ды сілаў няма, каб узняцца увысь,\\ і голас мой там не пачуюць...\\ Ліецца на долы крывавая слізь,\\ і вораны смерць там вяшчуюць.\\ \\ У бой выступае нагальнікаў тлум,\\ адплату прыносіць крывёю.\\ Пад шэлесты лісця, пад ліпавы шум\\ не ведае сэрца спакою.\\ \\ 1942 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]]