~~META: title = Алесь Салавей — О не, ня цёмным воблакам шпакі... &keywords = шпакі, жураўлі &abstract = Чытаць тэрцыну Алеся Салаўя "О не, ня цёмным воблакам шпакі..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — О не, ня цёмным воблакам шпакі... ====== //(Паводле Дантэ)// О не, ня цёмным воблакам шпакі\\ лятуць, калі зіма ў марозных путах\\ ідзе насустрач – а на ўсе бакі\\ \\ нясуць вятры плямя навалаў лютых;\\ надзеі лепшага ў нябыт пайшлі –\\ і не ўсміхаецца жыццё ў пакутах!\\ \\ О не, ня жальным крыкам жураўлі\\ трывожаць супакой высі празорнай, –\\ а ўзнятыя вятрамі ад зямлі\\ \\ натоўпы хмар. Штодня – ўсё горай, горай...\\ \\ 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]] * [[слоўнік/тэрцына]]