~~META: title = Алесь Салавей — Мала &keywords = іскрыпка, маса, мала, шлях &abstract = Чытаць тэрцыну Алеся Салаўя "Мала" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Мала ====== Спытаюцца ў цябе трыбуны масаў:\\ чаму маўчыш так шмат і творыш мала?..\\ У свеце фарбаў радасных і красаў\\ \\ кальчэе з холаду зямная гала.\\ Ствары мелодыю вясны, музыка,\\ яшчэ й зайграй, каб маса не праспала\\ \\ світання прыйсцьнага. Ды пальцы – смыка\\ і струн іскрыпкі не краналі здаўна.\\ Не вобразы ў суладнасці вялікай,\\ \\ а злітыя ў адно – і флора, й фаўна\\ твой зрок заслоньвалі. Цягнуў ты лямку\\ кавалка хлеба дзённага бясслаўна\\ \\ і біўся ў пазачыненую клямку\\ кавадла й молата, рыдлёўкі й кіркі.\\ Ты меў адну прызначаную рамку –\\ \\ ублізь і ўдалеч, удаўжкі і ўшыркі –\\ мятлу, мяшкі з пшаніцаю ці соляй.\\ Згінаўся горб – і неба водбліск зыркі\\ \\ не мог, пануры, ты разгледзець болей.\\ ...Прыгноблены і стомай, і змярканнем,\\ не цешаны дабром, хвалёнай воляй.\\ \\ сядаў тварыць, іграць. Ды парываннем\\ цябе натхняла Муза неахвотна.\\ О, лепш было маўчаць з убогім граннем.\\ \\ без сябра доўга плачучы маркотна,\\ без Бацькаўшчыны плачучы заўсёды...\\ Душа няўстрым пакутвала гаротна,\\ \\ сузорны шлях да вышняй насалоды\\ шукаючы ў празмерлівым гарэнні.\\ Натуга сіл падужвала нягоды –\\ \\ і захлыналася чуццё ў натхненні.\\ Ты йзноў сядаў. Сугучны хор бязлікі\\ гучаў у дыяментавым тварэнні.\\ \\ Тады ў акрыленых руках музыкі\\ іскрыпка валадарна, думна грала.\\ Луналі з крышталёвых тонаў зыкі –\\ \\ скупыя зыкі – іх было так мала.\\ \\ 1952 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[слоўнік/тэрцына]]