Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-максіму-багдановічу

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Максіму Багдановічу

Нечакана парвецца жыццё… Больш ніколі яно не ўваскрэсне.
Колькі думак нязбытых бярэ да сябе падысподная цьма!
Спатыкае іх вечны спакой. I ўсё роўна ім – вольна, ці цесна…
Толькі той будзе жыць, не памрэ – у нябыт каму шляху няма.

Не памрэ толькі той, хто аддаў усе сілы жыцця для народу,
хто мінулае ўславіў красой, зазірнуў хто і ў прышлыя дні.
Дар ягоны, убраны ў вянкі, шанавацьмуць нашчадкі заўсёды,
воды ўлеваў не змыюць яго, і не спаляць пякельняў агні.

07.09.1943, Рыга

Падобныя старонкі

творы/алесь-салавей/алесь-салавей-максіму-багдановічу.1755963666.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki