творы:алесь-салавей:алесь-салавей-максіму-багдановічу
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Максіму Багдановічу
Нечакана парвецца жыццё… Больш ніколі яно не ўваскрэсне.
Колькі думак нязбытых бярэ да сябе падысподная цьма!
Спатыкае іх вечны спакой. I ўсё роўна ім – вольна, ці цесна…
Толькі той будзе жыць, не памрэ – у нябыт каму шляху няма.
Не памрэ толькі той, хто аддаў усе сілы жыцця для народу,
хто мінулае ўславіў красой, зазірнуў хто і ў прышлыя дні.
Дар ягоны, убраны ў вянкі, шанавацьмуць нашчадкі заўсёды,
воды ўлеваў не змыюць яго, і не спаляць пякельняў агні.
07.09.1943, Рыга
Падобныя старонкі
- алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
- алесь-салавей/алесь-салавей-спі
- алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
- алесь-салавей
- алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-максіму-багдановічу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1