~~META: title = Алесь Салавей — Максіму Багдановічу &keywords = жыццё &abstract = Чытаць верш Алеся Салаўя "Максіму Багдановічу" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Максіму Багдановічу ====== Нечакана парвецца жыццё... Больш ніколі яно не ўваскрэсне.\\ Колькі думак нязбытых бярэ да сябе падысподная цьма!\\ Спатыкае іх вечны спакой. I ўсё роўна ім – вольна, ці цесна...\\ Толькі той будзе жыць, не памрэ – у нябыт каму шляху няма.\\ \\ Не памрэ толькі той, хто аддаў усе сілы жыцця для народу,\\ хто мінулае ўславіў красой, зазірнуў хто і ў прышлыя дні.\\ Дар ягоны, убраны ў вянкі, шанавацьмуць нашчадкі заўсёды,\\ воды ўлеваў не змыюць яго, і не спаляць пякельняў агні.\\ \\ 07.09.1943, Рыга ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]]