Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-салавей:алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Салавей — Лясы. Узгоркі. Паплавы...

Лясы. Узгоркі. Паплавы.
Блакіт нябёсаў. Сінь азёраў…
Далёка вы, далёка вы,
радзімы блізкія прасторы!

А дні сярод палёў чужых
спяляць пасевы залатыя,
Пайдзі, прыслухайся да іх:
шумяць пасевы, ды не тыя.

Шумяць. У даль палёў зірні:
яшчэ далей — палі радзімы.
Плывуць крывёй над імі дні
і плыць сягаюць над чужымі.

Знішчэнне там, дзе іхны след.
Сваім, чужым — адно. Дзе ж

дзецца?

Куды ні глянь — вялікі свет,
а чалавек не мае месца.

06.09.1944. Гэдэмэстэ, Эстонія

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей
  • алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры
  • алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
  • алесь-салавей/алесь-салавей-спі
  • алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki