~~META: title = Алесь Салавей — Лясы. Узгоркі. Паплавы... &keywords = Салавей, лясы, узгоркі, паплавы &abstract = Чытаць верш Алеся Салаўя "Лясы. Узгоркі. Паплавы..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Лясы. Узгоркі. Паплавы... ====== Лясы. Узгоркі. Паплавы.\\ Блакіт нябёсаў. Сінь азёраў...\\ Далёка вы, далёка вы,\\ радзімы блізкія прасторы!\\ \\ А дні сярод палёў чужых\\ спяляць пасевы залатыя,\\ Пайдзі, прыслухайся да іх:\\ шумяць пасевы, ды не тыя.\\ \\ Шумяць. У даль палёў зірні:\\ яшчэ далей — палі радзімы.\\ Плывуць крывёй над імі дні\\ і плыць сягаюць над чужымі.\\ \\ Знішчэнне там, дзе іхны след.\\ Сваім, чужым — адно. Дзе ж дзецца? Куды ні глянь — вялікі свет,\\ а чалавек не мае месца.\\ \\ 06.09.1944. Гэдэмэстэ, Эстонія ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]]