~~META: title = Алесь Салавей — Гуманізм &keywords = Салавей, гуманізм &abstract = Чытаць трыпціх "Гуманізм" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Гуманізм ====== //Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць...// [[постаці/максім-багдановіч|М. Багдановіч]] **1. Францішак Скарына** У месце Вільні, у цішы ад бруку,\\ у шэрым замку, думна-самавітым,\\ ў пакоі сціплым, даўніной спавітым,\\ я з ім спаткаўся без размоў, без гуку.\\ \\ Стагоддзі пылу я страсаю з друку,\\ між літар бачу зрокам прагавітым,\\ як людзям простым, людзям паспалітым\\ са словам нёс ён праўду і навуку.\\ \\ 3 бязмежнай прорвы тхленнага змяркання\\ падняў радзіму дух яго глыбінны...\\ Гартай балонкі мудрага выдання:\\ \\ радкоў чырвоных краскі і галіны,\\ паўмесяц, сонца — як вянок адзіны,\\ як непагаснасць вечнага світання! \\ **2. Васіль Цяпінскі** Дзвіны шырокай бурныя глыбіны\\ плывуць імкліва, крышаць перашкоду\\ і праз парогі — цвёрдую пароду —\\ нясуць у далі свой наплыў няспынны...\\ \\ Зямляк вялікі слаўнага Скарыны —\\ з зямель Наддзвіння, з полацкага роду —\\ душы парывы прысвячаў народу,\\ стаяў на службе праўды і айчыны.\\ \\ «Шануй — вучыў ён — над сябе самога\\ свой родны звычай, не здраджай чужому,\\ вучы нашчадкаў, школа — іх дарога\\ \\ да дому продкаў, праведнага дому...»\\ Дзвіна спявае вечны гімн былому —\\ стагоддзі пылу не змялі нічога. \\ **3. Сымон Будны** Ад зыркіх промняў — першых іскраў рання\\ агні ўзняліся, і было іх многа.\\ А ён прыходзіў знішчыць духа злога\\ туды, дзе цемры йшчэ было ўладанне.\\ \\ Ішоў са словам праўды і пазнання,\\ і з гэным словам, дадзеным ад Бога,\\ была для люду дзіўная спамога:\\ душы вялікай буйнае паланне!..\\ \\ Я сяння бачу: зноў зладумаў змова\\ над славай краю спеліць план імглісты,\\ бразджыць над ёю катняя акова.\\ \\ А ён не гасне — свеціць дух вячысты,\\ няхай пад пылам — ды заўсёды чысты,\\ і з ім не моўкне даўняй праўды слова!\\ \\ 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[аналіз-і-крытыка/сымон-будны-і-васіль-цяпінскі-прадаўжаль]] * [[ibdc.ped>сымон-будны-і-васіль-цяпінскі]] * [[ibdc.ped>францыск-скарына]] * [[творы/іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз]] * [[ibdc.ped>эпоха-францыска-скарыны]]