~~META: title = Алесь Салавей — Гекзаметры &keywords = Салавей, гекзаметр &abstract = Чытаць "Гекзаметры" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Гекзаметры ====== Цяжка ў хадзе дасягнуць вышнявіны сівога Парнасу:\\ сцежка — шыпшыннік густы, на сцяблінках — калючыя дзіды.\\ Лёгка не пішацца верш, калі хочаш, каб быў ён сапраўдны,\\ шмат ён каштуе ахвяраў — драбочкаў крыві майго сэрца.\\ ***** Як ні сягай, а не ўдасца зацемрыць высокага сонца,\\ кожны прыступ да яго — наймагутная варта Дажбога.\\ Нельга стрымаць і зняволіць высокіх імкненняў паэта —\\ покуль пульсуе ў ім кроў і паветрам ахвоцяцца грудзі,\\ дзе б ён ні быў — на свабодзе, ў няволі — з ім слаўная Муза.\\ \\ Ліпень 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]]