~~META: title = Алесь Салавей — Гайна &keywords = дзень, успень, нарадзінаў, гайна &abstract = Чытаць санет Алеся Салаўя "Гайна" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Гайна ====== Ну вось – і нарадзінаў маіх дзень.\\ Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.\\ Адзін. Няма сяброў. Альховы сцень\\ цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!\\ \\ Твае лугі і водырная тхнень\\ мурожных траў – вось слодыч частавання.\\ Успень пітво у берагох, успень,\\ дваццаты год мо пойдзе на спатканне!\\ \\ Дзе-ж келіхі? Сябры? Суровы лёс\\ мяне без іх у гэты кут занёс.\\ Як ён ні кпіцца нада мной нягожа, –\\ \\ ды ўсё-ж ад Гайны адарваць не можа!\\ I да чароўных ейных берагоў\\ дзень нарадзінаў я спаткаць прыйшоў.\\ \\ 01. 05. 1941, Лагойск ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]