творы:алесь-салавей:алесь-салавей-вітай
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Вітай
Вітай
прыход сяўбы чаканае,
з сяўнёю поўнай пераймай!
Зірні:
вясна, табой спатканая,
жаўроніць звонка ў вышыні.
Зямля,
напоўненая зернямі,
закаласіцца спакваля.
Узрэж
свой тор надзеяў цернямі;
пасееш, будзеш жыў — сажнеш.
28.04.1943
Падобныя старонкі
- алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
- алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
- алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
- алесь-салавей
- алесь-салавей/алесь-салавей-спі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-вітай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1