~~META: title = Алесь Салавей — Вітай &keywords = Салавей, вітай &abstract = Чытаць верш "Вітай" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Вітай ====== Вітай\\ прыход сяўбы чаканае,\\ з сяўнёю поўнай пераймай!\\ \\ Зірні:\\ вясна, табой спатканая,\\ жаўроніць звонка ў вышыні.\\ \\ Зямля,\\ напоўненая зернямі,\\ закаласіцца спакваля.\\ \\ Узрэж\\ свой тор надзеяў цернямі;\\ пасееш, будзеш жыў — сажнеш.\\ \\ 28.04.1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]]