~~META: title = Алесь Салавей — Восень &keywords = Салавей, восень &abstract = Чытаць верш "Восень" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Восень ====== Каля хаты мае дрэвы летнія ўборы асыпалі\\ і заслалі аранжава-мосяжнай коўдраю двор.\\ За маўклівым сялом, за панурымі сёстрамі-ліпамі —\\ з поля звезена ўсё — у сарочцы калючай прастор.\\ \\ Восень там гаспадарыць; ідзе па зямлі валадаркаю;\\ ёй належыць усё: поле, поплаў, рака, сенажаць;\\ ёй належыць нат сонца — зацьміць іншы раз яго хмаркаю\\ і заплача, пачне кроплі спорныя слёз асыпаць...\\ \\ Я гляджу за акно: панадворкі там жоўта-барвовыя,\\ ходзіць вецер па іх; дрэвы хіляцца з боку на бок;\\ і заўважыў: шчэ дань засталася адна выпадковая,—\\ на галінцы кляновай дрыжыць сірацінка-лісток.\\ \\ З хаты выйшаў на двор. Асцярожна рукою дрыжачаю\\ абрываю лісток, прыкладаю да твару яго:\\ усёй істотай адчуў адышоўшае лета гарачае,\\ бураў грукаты, трэск перуноў і спякотаў агонь.\\ \\ Што ж, нічога! Міне й гэта восень і зімка з марозамі,\\ прыйдзе час — дрэвы хмурыя лісцем ізноў зашасцяць...\\ Перабудзем, знясём і нядобрае, й злое, і грознае,\\ прычакаем вясны, няўнікнёнай сяброўкі жыцця.\\ \\ 1942, верасень, Ілля \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[постаці/алесь-салавей]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]]