творы:алесь-салавей:алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Восеньскія тэрцыны
Прыпол свой ранне ў парась памачыла,
галоднае, на дрэвах рве лісты…
Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў,
яшчэ ж няшмат пражыў на свеце ты, —
па чым жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі —
вясна разгорне зноў шацёр густы.
Ды мне не стрэць яе — ад шчымнай болі
жыццёвых мукаў я аслаб няўзнак.
Мая вясна не вернецца ніколі,
хоць у гадох маіх — яшчэ вясна.
26.10.1943
Падобныя старонкі
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
- алесь-салавей/алесь-салавей-мала
- тэрцына
- алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1