~~META: title = Алесь Салавей — Восеньскія тэрцыны &keywords = Салавей, тэрцына &abstract = Чытаць "Восеньскія тэрцыны" Алеся Салаўя &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Восеньскія тэрцыны ====== Прыпол свой ранне ў парась памачыла,\\ галоднае, на дрэвах рве лісты...\\ Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў,\\ \\ яшчэ ж няшмат пражыў на свеце ты, —\\ па чым жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі —\\ вясна разгорне зноў шацёр густы.\\ \\ Ды мне не стрэць яе — ад шчымнай болі\\ жыццёвых мукаў я аслаб няўзнак.\\ Мая вясна не вернецца ніколі,\\ хоць у гадох маіх — яшчэ вясна.\\ \\ 26.10.1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[слоўнік/тэрцына]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]]