творы:алесь-салавей:алесь-салавей-беларусі
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Беларусі
Тут нядаўна йшчэ гора шалела,
тут нядаўна йшчэ зналі прымус…
За цябе маё сэрца балела,
дарагая мая Беларусь.
Нам жыццё было цяжкім прыгонам,
і канца не было тэй бядзе.
Чуў Свяцейшы з высокага трону
горкі плач і літанні людзей.
Па шырокіх прасторах раздольных
беларускіх лугоў і палёў
гаравалі грамады бяздольных
паднявольных калгасных рабоў.
Час мінуў той. Цяпер будзе йначай.
Досыць крыўды нясці на гарбе!
Я цяпер не такую прадбачу,
дарагая Радзіма, Цябе.
Веру: нашы палеткі расквеціць
залаты ураджай каласся,
і пяшчотнае сонца засвеціць
на руінах старога жыцця.
1942
Падобныя старонкі
- алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы
- алесь-салавей/алесь-салавей-спі
- алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця
- алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц
- алесь-салавей
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-беларусі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1