~~META: title = Алесь Салавей — Беларусі &keywords = дарагая, нядаўна &abstract = Чытаць верш Алеся Салаўя "Беларусі" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Салавей — Беларусі ====== Тут нядаўна йшчэ гора шалела,\\ тут нядаўна йшчэ зналі прымус...\\ За цябе маё сэрца балела,\\ дарагая мая Беларусь.\\ \\ Нам жыццё было цяжкім прыгонам,\\ і канца не было тэй бядзе.\\ Чуў Свяцейшы з высокага трону\\ горкі плач і літанні людзей.\\ \\ Па шырокіх прасторах раздольных\\ беларускіх лугоў і палёў\\ гаравалі грамады бяздольных\\ паднявольных калгасных рабоў.\\ \\ Час мінуў той. Цяпер будзе йначай.\\ Досыць крыўды нясці на гарбе!\\ Я цяпер не такую прадбачу,\\ дарагая Радзіма, Цябе.\\ \\ Веру: нашы палеткі расквеціць\\ залаты ураджай каласся,\\ і пяшчотнае сонца засвеціць\\ на руінах старога жыцця.\\ \\ 1942 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-лясы-узгоркі-паплавы]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-пад-шэлесты-лісця]] * [[творы/алесь-салавей/там-на-пякельным-таку-дзе-цапамі-малоцяц]] * [[постаці/алесь-салавей]]