~~META: title = Алесь Разанаў — Яны &keywords = людзі &abstract = Вершаказ Алеся Разанава "Яны" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Яны ====== Людзі, што мне сустрэліся ўчора і пазаўчора і што сустракаюцца сёння... – уваходзяць яны ў мой лёс, быццам яны гэта я таксама.\\ Нават калі я адводжу вочы – яны ўсё адно глядзяць на мяне,\\ нават калі не растульваю вуснаў – яны ўсё адно ўступаюць са мною ў размову.\\ Вось яны, вось: то хаваюцца ў цёмныя нетры майго забыцця, то аб'яўляюцца на белым полі маёй увагі.\\ Але чаму з разнастайнага мноства – я н ы?\\ Чаму менавіта – я н ы? Крыніца: Разанаў А. Вастрыё стралы: Версэты, паэтычныя мініяцюры. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 159 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]]