творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-хлеб
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Разанаў — Хлеб
Хлеб святы, хлеб вялебны, і ўсё, што спалучана з ім, што «злеплена» з ім, адбываецца як абрад, як набажэнства, як малебен.
Хлеб хвалебны: яго шануюць і хваляць усе плямёны — і дулебы, і вялеты, і лахвічы.
Хлеб лепшы: з усіх страў, з усіх наедкаў, у ім — жыццё (ці на іншай мове — Leben).
Ён есца, смокчацца, грызецца, «хлябаецца» і генетычна памятае свой радавод, сваю бацькаўшчыну — глебу.
На выгляд хлеб чорны, але па сваёй сутнасці белы.
Падобныя старонкі
- хлеб-для-партызанаў
- вытаптаны-хлеб
- хлеб
- хлеб-3612
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-хлеб.1755963665.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin