~~META: title = Алесь Разанаў — Хлеб &keywords = хлеб &abstract = Чытаць вершаказ "Хлеб" Алеся Разанава &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Хлеб ====== Хлеб святы, хлеб вялебны, і ўсё, што спалучана з ім, што «злеплена» з ім, адбываецца як абрад, як набажэнства, як малебен.\\ Хлеб хвалебны: яго шануюць і хваляць усе плямёны — і дулебы, і вялеты, і лахвічы.\\ Хлеб лепшы: з усіх страў, з усіх наедкаў, у ім — жыццё (ці на іншай мове — Leben).\\ Ён есца, смокчацца, грызецца, «хлябаецца» і генетычна памятае свой радавод, сваю бацькаўшчыну — глебу.\\ На выгляд хлеб чорны, але па сваёй сутнасці белы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]]