~~META: title = Алесь Разанаў — У парку... &keywords = верша, верш, памерлі, тысячагоддзі, пафарбавалі &abstract = Чытаць верш Алеся Разанава"У парку..." і адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — У парку... ====== У парку,\\ ля раўчука,\\ ляжалі тры валуны.\\ Пафарбавалі іх сёлета\\ ў сіні колер –\\ і тысячагоддзі памерлі. \\ \\ \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. Гэта надзвычай сціслы, невялікі па памеры верш, які ўзнімае вялікую праблему нашага грамадства. Сапраўды адчуваецца кантраст першай фразы: "… ляжалі валуны" і апошняй "і тысячагоддзі памерлі". Напачатку, было жыццё, гісторыя, але ўмяшальніцтва чалавека прывяло за сабой уяўную смерць гісторыі гэтых старажытных валуноў.\\ 2. Аўтар выказвае праблему зберажэння помнікаў археалогіі, якія часта застаюцца па-за ўвагай людзей, яму шкада, што камяні, якім не адна тысяча год, былі пафарбаваны, "асучаснены".\\ 3. Думка-ідэя верша [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алеся Разанава]] "У парку..." – беражлівае стаўленне на сваёй мінуўшчыны.\\ 4. Верш напісаны сцісла і ў ім прысутнічае [[слоўнік/падтэкст|падтэкст]]. Гэтым ён падобны да звычайнага верша. Напісаны ён празаічнаю мовай без [[слоўнік/рыфма|рыфмы]] і [[слоўнік/рытм|рытму]], таму вызначыць [[слоўнік/памер-вершаваны|памер]] немагчыма, гэта адрознівае яго ад класічнага верша.\\ "Пафарбавалі іх сёлета ў сіні колер – і тысячагоддзі памерлі."\\ 5. Ідэя твора гучыць больш выразна, калі чытаць яго, як верш, робячы паўзы пасля кожнага радка, інтанацыйна выдзяляючы асобныя словы, радкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]