~~META: title = Алесь Разанаў — У крузе &keywords = слова, чалавек &abstract = Вершаказ Алеся Разанава "У крузе" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — У крузе ====== Свет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды\\ я іду.\\ Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту?\\ Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што\\ вымагае ад мяне жыццё:\\ засмяглы – п’ю ваду,\\ галодны – ем хлеб,\\ зняможаны – адпачываю,\\ адпачыўшы, імкнуся наперад – і апынаюся\\ на сваіх слядах.\\ \\ Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек –\\ Чалавека. **Аналіз верша.** Верш з’яўляецца [[слоўнік/версэт|версэтам]], які быў змешчаны ў кнізе «Вастрыё стралы». Ён невялікі па форме і нескладаны для разумення. У цэнтры твора – вобраз лірычнага героя, які шукае адказ на быційнае пытанне, што перадае яму Свет, куды ён ідзе. Назваць мэту свайго руху чалавеку цяжка, бо ён і сам яе не ведае. Лірычны герой хутчэй разважае, чым адказвае: «Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што вымагае ад мяне жыццё: ...п’ю ваду, ...ем хлеб, ...адпачываю, зноў ...імкнуся наперад – і апынаюся на сваіх слядах».\\ У чытача складваецца першаснае ўражанне, што лірычны герой увасобіўся аўтарам як асоба пасіўная, якой рухаюць толькі жыццёвыя інстынкты. Магчыма, гэта і так, калі чалавек знаходзіцца на першым крузе свайго жыцця. Сюжэтная канва верша на гэтым заканчваецца, але сэнс апошняга адасобленага сінтаксічнага перыяду версэта наводзіць на роздум, ці сапраўды такі просты круг, калі ў паўтарэнні шукаеш іншую якасць, вяршыню, арыенцір: у слове – Слова, у чалавеку – Чалавека. Выкарыстаная вялікая літара – гэта ўжо ацэнка і слову, і чалавеку, гэта ўжо акрэсліванне мэты, да якой накіраваны рух. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]]