~~META: title = Алесь Разанаў — Упоцемках, з ліхтаром &keywords = мама, пары, неба, снег, мамы, надзея, сцежка, апошні, плачацца, людзі, маму, лета, асаблівы, маме, людскія &abstract = Чытаць паэму Алеся Разанава "Упоцемках, з ліхтаром" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Упоцемках, з ліхтаром ====== **I** \\ Слалася на лугі,\\ на сцежкі белае мліва. У снега прысмак тугі:\\ ён мамаю асаблівы.\\ \\ Ён асаблівы мной:\\ блукаю ў яго завеі...\\ Снег –\\ скрушнаю навіной.\\ якою – не разумею. \\ Якою... –\\ растануць сябры:\\ стану для іх старонні,\\ быццам збаяцца пары –\\ разгойданага прадоння.\\ \\ Снег – проста снег –- быў наш,\\ луг – толькі луг – агульны...\\ Завея – развадыяш:\\ мне ў ёй асабліва ўтульна.\\ \\ Даверуся – замяце, засцеражэ ад злуды...\\ Заклятая ў немаце,\\ што выкажа –\\ не забуду.\\ \\ (Птушкі – падзёрты шнурок, а пакідалі ззянне\\ і неба, як шаргунок:\\ пакінулася запытанне...)\\ \\ Водгалас...\\ водспеў...\\ уздых\\ з-за разнасцежанай брамы...\\ Я быццам ведаў іх:\\ а найглыбейшы – мамы.\\ \\ Поры людскія – ў век:\\ якая пара – зімою?!. Мама ля мёртвых рэк:\\ я асаблівы ёю...\\ \\ Мама ля зябкіх лоз,\\ як вываратняў калекіх,\\ ля насцярожаных лёз –\\ мроіцца – небяспекі. \\ Прадбачу яе – маю, у вечнай пары – такую... Сюды настае:\\ стаю –\\ мама ўва мне смуткуе.\\ \\ (Кветкі, а касмылі завейныя:\\ не адбалела\\ лета, калі цвілі... Узор дасканалы: – белы.) Што болей мне: я сустрэў – і болей мне лес не пагрозны...\\ Ад невідушчых дрэў\\ ужо сябе не адрозню.\\ \\ Снежыцца ў вочы, ў твар...\\ Сутонне... Абсяг жабрачы...\\ Блякла мільгне ліхтар:\\ мама ідзе –\\ пабачу.\\ \\ **II** \\ Пракінуся: ў цёмныя рамы узбуджаны перапад...\\ Выходзіць за дзверы мама –\\ мама, калі назад?!\\ Адна яна... ўвек... надзея – без роздыху,\\ без пары\\ (дзень нараджэння днее)\\ на вёскі і хутары.\\ \\ Што люба – на свет, што не люба –\\ прытояць рака і лаўжы...\\ (Згушчаецца ноч загубы):\\ спяшаешся –\\ памажы!..\\ \\ Ці вытчацца з лет і зім\\ кілім,\\ нібы сненне, пухам – найроднейшая ўсім:\\ доктарка-павітуха...\\ \\ Табою споўніўся лёс,\\ мной – вострае паўтарэнне: палохае скрыгат калёс...\\ цяжыць тваё карэнне...\\ \\ Час завязаўся ў паўтор:\\ жорстка зацягнуты прэнзлі...\\ Воз уязджае ў двор –\\ бацьку майго прывезлі. \\ Самі сабе свой суд\\ прытоім:\\ прапойца... пустэльга...\\ Дарога звязалася ў скрут,\\ а развязацда нельга.\\ \\ Сціснецца выйсце ў сіло,\\ сцежка ўпадзе на схіле...\\ Коратка лета цвіло:\\ плачацца –\\ у бяссіллі.\\ \\ Плачацца: вечны раз...\\ З пагубных рук бацькі таропкі гарлач... над табою... ў абраз: абрынуцца ачаропкі.\\ \\ Ні меры ім, ні цаны:\\ маленькія людзі – суддзі: якімі будуць яны?!. –\\ вязні:\\ што з імі будзе?!.\\ \\ Далеччу дол акрыты,\\ і неба, нібы гаpа...\\ Мамачка... ма... – куды ты?! Цёмна без ліхтара.\\ \\ Сонца высокага – досць... Нізкае –\\ на расстанне...\\ Віною мне –\\ мама ёсць,\\ большаю –\\ што не стане.\\ \\ Табою жыву ў зямлю...\\ Неба не свеціць – засціць... Навучаны, не дзялю:\\ надзелена стратай шчасце.\\ \\ Мама, наведаем снег, барвовую аблачынку...\\ Закружаны кругабег:\\ мару аб адпачынку.\\ \\ **ІІІ** \\ Вострая зорка весніць\\ заплаканую зіму...\\ Ціхія скаргі весніц\\ настойлівыя – каму?! \\ Ужо ад зямнога злёку\\ не вылечыдца:\\ гібей...\\ Спіцца – бы скон, глыбока, не спідца –\\ яшчэ глыбей.\\ Штыкеты брыдуць мяжой,\\ трызніць асвер пры хаце...\\ У студні – тады чужой – ўтапілася маміна маці.\\ \\ Нібы прадказала двор –\\ сюды пераедзем потым... (...Пнуцца звяры ў калідор...\\ Бандыты стаяць за плотам... Схавацца –\\ у цёмную печ,\\ шапа глухая – прытулам... Дочачка, не пярэч:\\ я бачыла іх,\\ я чула...)\\ \\ Балесная,\\ у жары,\\ сышла з-пад нагляду –\\ ў нябыту\\ ратунку прасіць: звяры не трапяць...\\ не знойдуць бандыты...\\ \\ Лёс... –\\ не пазбыцца... –\\ шчыт... –\\ бароніць... –\\ гняце... –\\ каменны...\\ Сумеецца варажбіт:\\ заклён на чатыры калены.\\ \\ Не вывялі... – у віну: маўчаць сваякі па-сваяцку.\\ З хатаю... хворы... ў вайну звуголіўся мамін бацька.\\ \\ Клікалі – бы здалёк зірнуў,\\ не падаўся ўпрочкі...\\ Хлеб ля яго, збанок,\\ ліст ад Надзеі – дочкі. \\ Ля жорсткіх дзвярэй\\ (на вякі\\ клямка на іх наклана)\\ прыпыніцца...\\ Сваякі\\ забудуцца – дзе пахаваны...\\ \\ Які ён, падземны гай?!.\\ Адзіны:\\ бяздонна...\\ плытка...\\ Мама, не ўспамінай:\\ не мецьме яна забытку.\\ \\ Штодня –\\ па бяду ад бяды,\\ па каласы ад пожні –\\ ці выйдзем адсюль куды?!.\\ Я пасля мамы – апошні. \\ **IV** \\ Свет разнасцежаны – дом...\\ Сцежка заціснута ў тронках.\\ Лета цвіце,\\ ідзём –\\ мама, куды?! – ў рамонках. \\ Пачуецца – а не ўслых:\\ бы адазвуцца бомы...\\ Мы – ад усіх...\\ да ўсіх...\\ Мама, куды?!. – дадому. \\ Воблакі ўсё гусцей,\\ ветрыцца пацяруха...\\ Дзеці малююць дзяцей –\\ я намалюю скруху.\\ \\ Вялікі расці!..\\ Куды?!. –\\ у ростань... надзею... страту. Каменныя гарады\\ зачыняцца ў інтэрнаты.\\ \\ Сумесна –\\ а чужакі,\\ агулам –\\ а разнародна,\\ людзі і глыжакі:\\ пагодненыя нязгодна.\\ \\ Староннія манастыры...\\ Далечыня – распяцце...\\ Быў юны, не быў стары:\\ не будзе мяне на свяце.\\ \\ Хто іх саджаў...\\ Хто сек?!. –\\ вязы паўстануць струнка.\\ Не выкажашся праз век:\\ ...марна, няма ратунку.\\ \\ Сустрэліся на зямлі...\\ Уцягнутым у вандроўку\\ ці здарыцца дзе калі –\\ найродным – сустрэцца зноўку?! \\ Сцежкі залом і звіх...\\ А побач, надзейней, чым сковы, адзіныя – удваіх:\\ хто побач абавязковы?!.\\ \\ Суцішны яе адказ\\ (што я даводзіў маме?!.):\\ хочуць рамонкі і вяз –\\ як мы імі –\\ споўніцца намі.\\ \\ Задумаюся –\\ няўцям...\\ Сцежка цішком звузее...\\ Мама, чаму я сам?!. Вырасту – зразумею...\\ \\ У агонь апраметны –\\ з агню...\\ Не хопіць сябе – ў падучым моманце прысягну\\ душою тваёй:\\ ці балюча?!.\\ \\ Спаборнік мой спор нажу:\\ сам ранюся...\\ родных раню...\\ На споведзь –\\ адной –\\ скажу –\\ я маме –\\ прыеду –\\ ўранні.\\ \\ У дзённым пярэдыху – шляк вярэды...\\ Ад’еду пад вечар...\\ Выведзе моўчкі на шлях:\\ што скажа, што не – дарэчы. \\ Атручанае сцябло...\\ Дрэвы лясам зайздросцяць...\\ На зное... на праспект... – што было па чалавечым росце.\\ \\ Звіхнуліся пазванкі –\\ дыскрэтныя кіламетры...\\ бяссувязныя званкі:\\ цэнтр чалавечых нетраў.\\ \\ Губляюцца адрасы...\\ Ціша плыла – здранцвела...\\ Бы трэшчыны, галасы:\\ моўчкі –\\ незразумела.\\ \\ Ноч выб’ецца з чарады,\\ сонца заледзянее –\\ з чым правядзеш тады,\\ мама мая –\\ надзея?!.\\ \\ Апошні крок зойме змрок, першы –\\ ў параненым ранні...\\ Задзівімся ў пасмы аблок -\\ рамонкамі ў дні прыстанем. \\ \\ **V** \\ На момант – а прыпыню... З’яснелае лісце гаю\\ глыбока,\\ нібы радню,\\ маму маю ўхінае.\\ \\ Мама, у той старане плачацца і нішчымна...\\ Мама...\\ Яна зірне\\ так раптам –\\ адтуль – вачыма. \\ Надзея Іванаўна... – дзе?!\\ Надзея – атрутны трунак. Птушкі пільнуюць людзей:\\ дам зерня –\\ хто паратунак?!.\\ \\ Неба не праміне:\\ будзь – моцнаю,\\ будзь – слабою...\\ А рысы твае пры мне\\ жывыя перад табою...\\ \\ Воблакі – уваччу,\\ адчулі бяздонне вены...\\ Мама, я не хачу табе заступаць узамену. \\ Птушка хісне крылом,\\ кінецца ўгору матлошна...\\ Весткаю – першы гром, дрэва ўпадзе –\\ апошні...\\ \\ Хто завязаў трывала\\ роды людскія ў чаргу?!. Мама –\\ уберагала,\\ маму –\\ не ўберагу...\\ \\ За рамаю – год пярэсты: ветах вісіць труной...\\ Якіх не хапіла вестак?!..\\ Ад мамы...\\ пра маму... – адной. \\ Двояцда людзі – зрэдзь спаткаемся,\\ а найболей –\\ адзінства не зразумець:\\ рамонкам цвіцецца ў полі.\\ \\ Двояцца... – для пары, а век паяднаны разам...\\ Пахмурыцца – угары...\\ Крамяна яснеецца вязам.\\ З сабой не бярэш –\\ сама:\\ абое – да раздарожжа...\\ Буду чакаць...\\ Няма...\\ Мамы не быць не можа.\\ \\ Мама!.. – яна між стром. Мама!.. –\\ між буралому...\\ Упоцемках, з ліхтаром...\\ Мама, куды?!. – дадому. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]