Гэта старая версія дакумента!
Алесь Разанаў — Танец з вужакамі
Змаганне захоплівае мяне: яно разнявольвае ўсе мае здольнасці, яно абуджае ўсе мае сілы, яно становіцца танцам, яно становіцца святкаваннем, яно тчэ з маіх рухаў свой непаўторны ўзор.
Я ашчаджаюся ад яго. І чакаю яго.
А з мора ўжо вынырнулі дзве вужакі – дзве неспатольныя пометы.
Яны апантана накідваюцца на мяне, абкручваюць слізкімі шчыльнымі звівамі, пстрыкаюць джаламі ў самы твар…
Я аддзіраю іх ад сябе, я душу іх рукамі, тапчу нагамі, кручуся, уюся, крычу…
Навокал, з усіх бакоў, збіраюцца гараджане.
Нібыта прыцягнутыя магнітам, яны глядзяць на мой адчайны міжбой, на мае пагібельныя вымогі…
– Якое відовішча!.. – у захапленні, я чую, гамоняць яны. – Мы першы раз назіраем такі напружаны рытм, мы першы раз бачым такі выкшталцоны танец.
Крыніца: Разанаў А. Танец з вужакамі: Выбранае Мн Маст. літ., 1999. – 462 с. – (Беларускімі паэзія ХХ стагоддзя).
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
- алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер