~~META: title = Алесь Разанаў — Рагнеда &keywords = Разанаў, Рагнеда &abstract = Чытаць верш Алеся Разанава "Рагнеда" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Рагнеда ====== Адсылаюцца сваты —\\ рэй пусты...\\ Трубу абрыне\\ не абраны, не святы:\\ для рабыніча — рабыні.\\ \\ Як страла трымціць —\\ прыспеў...\\ Курны дым — як сцелюць воўну...\\ Налучыўся неспадзеў\\ карны выкуп за князёўну.\\ \\ Слынна\\ ў варварскія дні\\ выкшталцоўвалася крэда:\\ пры вачах шчытной радні\\ абняслаўлена Рагнеда.\\ \\ Уладзімір, уладар,\\ праз вякі крычыць здарэнне,\\ праз вякі гудзе пажар:\\ чад і слёзы — парадненне.\\ \\ Ад радзіны анідзе —\\ парадненне —\\ анікога.\\ Праз вякі на збой ідзе —\\ тлен і парасткі —\\ дарога.\\ \\ Цесны церам,\\ змор звініць,\\ зазвініць душа-вярэда...\\ Прыпадзе каханка ніц...\\ Занясе лязо Рагнеда,\\ не за волю і дабро —\\ за няволю і змірэнне...\\ О, рабыннае таўро —\\ з пераможцам парадненне.\\ \\ Неназванаю была,\\ неназванай засталася —\\ знак святлейшага гала\\ пад хусцінаю Настассі.\\ \\ На зняверанай вярсце\\ адрачонымі начамі\\ прыадчыніцца:\\ расце\\ сын — вачамі палачанін.\\ \\ Адраджэнне:\\ заснуе...\\ адрадненне:\\ верне краю\\ род упарты —\\ ўсе свае...\\ Род адступнікаў карае.\\ \\ А пакуль, князь,\\ а ці знаў —\\ ты не сам тут...\\ Як закляцце — прыўзнімае Ізяслаў\\ меч,\\ атрыманы ад маці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад]]