Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-парог

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Разанаў — Парог

Парог урос у зямлю, струхлеў…
Я б'ю па парозе нагою — з яго сыплецца парахня.
Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы, далей ён моцны — і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвіла,
— О, яму безліч гадоў,— кажа брат— I высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, — са шчырага дрэва, і высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма…
Мы не ўваходзім у хату: у ёй жылі нашы дзяды, у ёй жылі прадзеды нашы, а мы стаім на парозе, на шчырым парозе, і адчуваем, што мы гэтаксама парог, да якога — няма нас, і пасля якога — няма…
Ёсць месца ў набытку і месца ў страты.
Дзе растлумачыцца чалавеку, хто ён такі?
Хаты чакаюць, што вернуцца людзі.
Пыл ацярушваецца на парозе.
Калі мы са светам — мы супраць свету,
калі мы з прыродай — мы супраць прыроды,
калі мы з родам — мы супраць роду…
Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
  • алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-парог.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki