Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-ноч

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Разанаў — Ноч

Ноч перайначвае рэчаіснасць: утойвае відавочнае і ўвідавочнівае патаемнае.

Учора — вечар, заўтра — раніца, сёння — дзень, і толькі ноч не мае свайго адпаведніку, які азначыў бы яе месца ў часе: яна — прысутнасць адсутнасці, нішто, ніякая, нічыя.

Ноч змыкае людзям вочы і адмыкае новыя — не бачныя для вачэй — далячыні.

Уначы, знітоўваючы зямлю і неба, палымнеюць знічы, коцяцца, знячэўку сарваўшыся з зорных галінаў, знічкі, а ў неабсяжных ночвах нябёсаў плавае месяц-човен.

Ноч як нябыт: хвіліна ў ёй не адрозніваецца ад вечнасці, пакута ад шчасця, пачатак ад завяршэння, набытак ад страты, і калі, скончыўшы свой чараўнічы сеанс, ноч растае, свет паўстае абноўленым, «нашчым», перапісаным начыста.

Крыніца: Алесь Разанаў. У горадзе валадарыць Рагвалод: Вершаказы i пункціры. — Мн.: Маст. літ., 1992, — 14З с.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-ноч.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki