~~META: title = Алесь Разанаў — Крэйда &keywords = крэйда, можа &abstract = Чытаць вершаказ Алеся Разанава "Крэйда" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Крэйда ====== Усё, што крэйда крэсліць і піша, лёгка сціраецца, аднак крэйда на гэта не крыўдуе і на гэта не скардзіцца: яна рада, калі ў ёй маюць патрэбу, калі ёю карыстаюцца.\\ Крэйда творыць рэйд у невядомыя абсягі пазнання, і кожны раз для яе гэта абсяг – tаbulа rаsаe.\\ Крэйда можа памыляцца, можа рабіць «крывыя» высновы, але робіць яна гэта самааддана і самаахвярна, і таму заўсёды мае крэдыт даверу.\\ Усёю сваёю істотаю крэйда імкнецца ўвасобіцца ў незнішчальнае, у несціральнае слова праўды, і ў гэтым яе крэўнае крэда.\\ \\ \\ Крыніца: Разанаў А. Паляванне ў райскай даліне: Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. З Вяліміра Хлебнікава. Зномы. Мн.: Маст. літ., 1995, - 287 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]]