Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-карані

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Разанаў — Карані

Карані пакараныя: гэткая іхняя карма — рыць дол, урывацца ў цемру, быць катаржнікамі.
Але ніхто ніколі не чуў ад іх ні скаргі, ні наракання — яны крэўныя з самым вышэйшым, з сонечным пачаткам PA, і памятаюць вышэйшую праўду — праўду самаахвярнасці.
Карані кіруюцца да радовішчаў жыцця — да крыніц і, здабываючы з адмоўнага КА дадатнае PA, a ca сваёй кары — карысць, кормяць ёю дрэва.
Для іх няма ні свайго ранку, ні свайго вечара: ранак для іх — калі дрэва цвіце, вечар — калі яно акрываецца асенняю скрухай.
Там, пад зямлёю, у сваёй краіне, яны каралі, яны карануюць дрэва кронай, яны багатыя будучай радасцю, але выцягнутыя на паверхню, ляжаць як пачварныя крывыя сутаргі — курчы.
Карані лёгка раняцца вонкавай — рассякальнаю — сілай, аднак, перакананыя, як каран, яны не могуць скарыцца са смерцю і нерухомасцю, і нават калі дрэва гіне — з іх, з каранёў, усё роўна ўзыходзяць новыя крэўнічы — парасткі.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-карані.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki