творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-зброя
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Разанаў — Зброя
Настае дзень, калі я бяру меч і бяру шчыт…
Цяпер я ўзброены,
цяпер я здольны абараняцца і нападаць,
і тыя людзі, якія ўчора штурхалі мяне локцямі, цяпер пачціва вітаюць мяне.
З цягам часу меч урастае ў маю правую руку, шчыт — у левую, і я адчуваю іх як сваё цела.
Але… Але няўжо яны — гэта я, няўжо да самага скону я мушу рабіць тое, што раблю цяпер, — укладацца ў зброю?!.
I гады паступова я пачынаю адымаць яе ад сябе — вызваляцца.
Не адзін тыдзень, пэўна, міне, перш чым гэта адбудзецца: надта шчыльна зраслася зброя з маім целам, з маёй сутнасцю.
Аднак, перамогшы слабасць, я мушу перамагчы і сілу.
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-зброя.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1