~~META: title = Алесь Разанаў — Зброя &keywords = зброя &abstract = Чытаць версэт "Зброя" Алеся Разанава &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Зброя ====== Настае дзень, калі я бяру меч і бяру шчыт...\\ \\ Цяпер я ўзброены,\\ цяпер я здольны абараняцца і нападаць,\\ і тыя людзі, якія ўчора штурхалі мяне локцямі, цяпер пачціва вітаюць мяне.\\ \\ З цягам часу меч урастае ў маю правую руку, шчыт — у левую, і я адчуваю іх як сваё цела.\\ \\ Але... Але няўжо яны — гэта я, няўжо да самага скону я мушу рабіць тое, што раблю цяпер, — укладацца ў зброю?!.\\ \\ I гады паступова я пачынаю адымаць яе ад сябе — вызваляцца.\\ Не адзін тыдзень, пэўна, міне, перш чым гэта адбудзецца: надта шчыльна зраслася зброя з маім целам, з маёй сутнасцю.\\ \\ Аднак, перамогшы слабасць, я мушу перамагчы і сілу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]]