~~META: title = Алесь Разанаў — Завея &keywords = Разанаў, завея &abstract = Чытаць верш "Завея" Алеся Разанава &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Завея ====== У завеі — зямля, у завеі — дрэвы, людзі, якія жылі і якія яшчэ не жылі, у завеі,\\ і я таксама ў завеі...\\ Дзе яно, мінулае?!.\\ Дзе яна, будучыня?!.\\ Дзе яно, сёння?!.\\ Болей няма на каго наракаць,\\ болей няма каму дзякаваць — за ўсё што давалася і адымалася, радавала засмучала,\\ і болей няма каму ведаць, які я добры альбо благі, брыдкі альбо пры гожы, стары альбо\\ малады...\\ Адступіў ад мяне белы свет, абступіла мяне белае беспрасвецце. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]]