Гэта старая версія дакумента!
Алесь Разанаў — Жорны
Парожнія, жорны стаяць, але калі ў іхняе жарало ўсыпаецца хоць бы жменя зерня, яны ажываюць, яны разварушваюцца, яны «жораюць» пачастунак, варожачы, што ўрэшце з яго атрымаецца, ці корж, ці аладак, ці піражок.
Тое, што распачынаў жняяр-серп і прадоўжваў цэп-малацьбіт, жорны даводзяць да ўзорнага завяршэння.
Жорны жорсткія: яны мажджэраць, перашароўваюць, ператрушчваюць жарству жыта, ячменю, пшаніцы.
I гэтаксама, як жорны, кружацца між сабою зямля і неба, не выпускаючы са свайго кругазвароту ні пружанца, ні ружанца, ні жупранца, пакуль кожны з іх не перамучыць сваіх шурпатасцяў, не зжыве заганаў, пакуль кожны з іх не зробіцца «зорны», пакуль кожны з іх не зведае канчатковага паражэння, а разам з тым — перамогі.
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
- алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма