Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-разанаў:алесь-разанаў-вецер

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Разанаў — Вецер

Беларускі в е ц е р сланяецца па свеце, пераціраючы пацяруху і цярэбячы вецце дрэў.

Рускі в е т е р нясе ўсім привет.

Польскі w і а t r ветэран: яго аповеды вартыя веры.

Палабскі v о t r мае непаўторны водар, але гэты водар закаркаваны ў стагоддзях.

Ніжнялужыцкі w j e t š знявечаны: нікога не чапаючы, ён чакае, калі ўсталюецца вечар, які схавае яго ад старонніх вачэй і старонніх спачуванняў.

Славенскі v e t e r надзімае ветразі ў Ядранскім (Адрыятычным) моры.

Славацкі v і e t о r трымаецца аднаго вектару, на ўсе астатнія накладаючы вета.

Чэшскі v í t r з аднолькавай цікавасцю зазірае ў вітрыны і ў вітражы.

Македонскі в е т а р інтравертны: ён вандруе ўнутры адной прасторы, адной тэрыторыі.

Стараславянскі в ђ т р, як бог, мае тры твары: адзін – для хмараў-аблокаў, другі – для зямной паверхні ітрэці – для мора.

Нямецкі W і n d працуе: ён круціць крылы ў вентылятараў і ў ветракоў.

Латышскі v ē j š увішны: калі непагадзь – свішча, калі пагода – сушыць развешаную бялізну.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда
творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki