~~META: title = Алесь Разанаў — Вецер &keywords = Разанаў, вецер &abstract = Чытаць вершасказ Алеся Разанава "Вецер" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Вецер ====== Беларускі в е ц е р сланяецца па свеце, пераціраючы пацяруху і цярэбячы вецце дрэў.\\ \\ Рускі в е т е р нясе ўсім привет.\\ \\ Польскі w і а t r ветэран: яго аповеды вартыя веры.\\ \\ Палабскі v о t r мае непаўторны водар, але гэты водар закаркаваны ў стагоддзях.\\ \\ Ніжнялужыцкі w j e t š знявечаны: нікога не чапаючы, ён чакае, калі ўсталюецца вечар, які схавае яго ад старонніх вачэй і старонніх спачуванняў.\\ \\ Славенскі v e t e r надзімае ветразі ў Ядранскім (Адрыятычным) моры.\\ \\ Славацкі v і e t о r трымаецца аднаго вектару, на ўсе астатнія накладаючы вета.\\ \\ Чэшскі v í t r з аднолькавай цікавасцю зазірае ў вітрыны і ў вітражы.\\ \\ Македонскі в е т а р інтравертны: ён вандруе ўнутры адной прасторы, адной тэрыторыі.\\ \\ Стараславянскі в ђ т р, як бог, мае тры твары: адзін – для хмараў-аблокаў, другі – для зямной паверхні ітрэці – для мора.\\ \\ Нямецкі W і n d працуе: ён круціць крылы ў вентылятараў і ў ветракоў.\\ \\ Латышскі v ē j š увішны: калі непагадзь – свішча, калі пагода – сушыць развешаную бялізну. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]]