~~META: title = Алесь Разанаў — Бяда і гора &keywords = бяда, гора &abstract = Чытаць вершаказ "Бяда і гора" Алеся Разанава &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Бяда і гора ====== Бяда аб'яўляецца спадсподу, як прарастае спадсподу трава-лебяда, гора абрушваецца згары.\\ Бяда — яда: яна есць чалавека, гора — пітво: яно п'е чалавека, бяда салёная, гора горкае, бяда — яд, гора — атрута.\\ Бяда прыходзіць знянацку, гора — раптоўна, бяда — выпадак, гора — здарэнне, бяда — Сцыла, гора — Харыбда; яны спадарожнікі чалавечага лёсу, і не ведае чалавек, дзе іх чакаць, куды ад іх дзецца.\\ Бяда баліць, гора гняце, бяда галосіць, гора наракае, у бяды ўсё падае з рук, у гора\\ ўсё згортваецца.\\ Бяда бледная, гора чорнае, бяда — пятля, гора — горан, бяда — вужака, гора — груган, гора гародзіць між светам і чалавекам платы, бяда выбудоўвае сцены.\\ Але ўсё на свеце мінае: і сплывае бяда, бы вада, і згарае, нібы агонь, гора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]]