~~META: title = Алесь Разанаў — Барана &keywords = Разанаў, барана &abstract = Чытаць вершаказ "Барана" Алеся Разанава &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Барана ====== Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і нагамі ад прымусовага абранніцтва.\\ Зацята, «па-барановаму», барана ўпарціцца руху: яе валакуць, пераадольваючы яе натуру, яе супраціўленне, але якраз дзякуючы гэтай упартасці і гэтаму супраціўленню робіцца работа.\\ Барана драпае, раніць, скародзіць, вя'рэдзіць, «бурыць» поле і такім чынам бароніць яго ад няўроду.\\ Усякае поле для бараны — поле барацьбы, поле «брані». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]]