~~META: title = Алесь Разанаў — Балада пратэсту &keywords = пратэст &abstract = Чытаць верш Алеся Разанава "Балада пратэсту" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Разанаў — Балада пратэсту ====== Каля Юр'ева дол павораны — каля Юр'ева\\ норы ворага...\\ Бор абрушаны б'е таранам —\\ курчы рыбіныя без ракі,\\ і пульсуюць кастры мембранна:\\ навастрыліся крыжакі.\\ Занавесаю: эсты — нехрысты — навісае злавесны змест.\\ Вячка Полацкі,\\ дзвінскім нерастам\\ сярод нератаў твой пратэст. \\ Шчыт тутэйшых прад сутарэннем... Светліць зорка тваю вяху:\\ замахнулася пакарэнне —\\ Вячка. Полацкі на шляху.\\ Па-за Юр'евам не працягі —\\ зеўраць чорныя рубяжы...\\ І цвярдзей, як даюць прысягу, — паміраючы, не чужы.\\ Непярэйдзены сэнс —\\ ні сведак,\\ ні надзей і раскол па сцяне —\\ на замах пераможны: гэтак!\\ Адгукнуцца крыштальным: не!..\\ Не зачэпяць: на выезд віза — нецярплівы капыт каня...\\ Ды нязгодна скразніць, пранізваючы, безназоўная глыбіня.\\ Уцалець ад ліхой навальніцы...\\ адступщца ў жыццё і ад’езд... белым светам наўзмах засланіцца... —\\ светлы позірк і смелы жэст —\\ у сваёй і чужой Айчыне\\ немагчымае быць нічыйным,\\ немагчымае\\ і пратэст.\\ Распрастаешся ты на доле —\\ па жыцці, па бядзе, па вайне... Але ўкладзена неадольная,\\ Вячка Полацкі, сіла ў «не». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-рагнеда]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-арышт-кастуся-каліноўскага]]