~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — 1986 &keywords = берагі, рэчанька, малочная, кісельныя &abstract = Чытаць верш Алеся Пісьмянкова "1986" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — 1986 ====== Берагі кісельныя,\\ Рэчанька малочная. //З казак маленства// \\ У раі панэльным,\\ Блочна-падаблочным,\\ Бераг сню кісельны,\\ Рэчаньку малочную.\\ Поле нетаптанае\\ Жаўруком агучана.\\ Я лаўлю Буланага,\\ Еду на заручыны.\\ З любаю абедаю\\ Над высокай кручаю.\\ Мы яшчэ не ведаем,\\ Што наш край атручаны.\\ Думы ў нас вясельныя,\\ Песні ў нас нязмрочныя...\\ Берагі кісельныя,\\ Рэчанька малочная.\\ \\ 1987 \\ \\ Крыніца: Пісьмянкоў А. Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 319 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]]