~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Я venі, vіdі, vісі... &keywords = venі, vіdі, vісі &abstract = Чытаць верш "Я venі, vіdі, vісі..." Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Я venі, vіdі, vісі... ====== Я venі, vіdі, vісі!1 Адкінь дарэмны страх.\\ Забіся, як сініца,\\ У радасных руках.\\ Ад шчасця анямею –\\ Пустых не трэба слоў.\\ Ахмелены, шалею\\ Ў саломе валасоў.\\ Сыдуцца вуснаў соты,\\ Сыдуцца ў соты раз.\\ Аддам табе пяшчоты\\ Нястрачаны запас.\\ Мільгнула ты сініцай,\\ Рукі ягоны ўзмах...\\ I venі, vіdі, vісі Рассыпалася ў прах. 1. Прыйшоў, убачыў, перамог (//лац//.) ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]]